Мінскае "Дынама" па булітах перамагло "Амур" (відэа)

Пасля серыі гасцявых паражэнняў былі спадзяванні, што дынамаўцы змогуць паспяхова правесці матч супраць хабараўскага "Амура", які таксама няўдала гуляе ў сёлетнім першынстве. Аднак нават супраць аўтсайдара "Дынама" згуляла слаба і ледзь не прайграла. Наша каманда двойчы адыгрывалася, прычым другі раз — у самым канцы асноўнага часу — 2:2. Шайбы ў дынамаўцаў на рахунку Аляксандра Мацярухіна і Аляксея Калюжнага.

У авертайме лік не змяніўся. Была прызначаная серыя булітаў, у якой "Дынама" святкавала перамогу. Ларс Хаўген адбіў усе тры кідкі, таму адзіная закінутая шайба — буліт Збынека Іргла (Аляксандр Мацярухін не рэалізаваў буліт) — стала вырашальнай. Выніковы лік — 3:2 (0:1, 1:0, 1:1, 0:0, 1:0).



Нагадаем, каманда Аляксандра Андрыеўскага (на здымку) — аўтсайдар Заходняй канферэнцыі. Пасля 20 матчаў набрана 20 ачкоў.



28 кастрычніка дынамаўцы прымаюць навасібірскую "Сібір", пачатак а 19-й гадзіне.

Фота — hcdinamo.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі