Мінскае "Дынама" і "Мінск" прайгралі, Веселінавіча выдалілі з поля (відэа)

Мінскае "Дынама" гуляла ў Брэсце з турэцкім "Трабзонспорам" і прайграла — 0:1. Адзіны гол забіў на 41-й хвіліне Паўла Энрыке. Дынамаўцы мелі некалькі добрых магчымасцяў, каб выратаваць гульню, але забіць так і не здолелі (мяч двойчы трапляў у штангу). На апошніх хвілінах гульні адбылася бойка футбалістаў і выдаленне ў кожнай камандзе па адным футбалісце. На жаль, у "Дынама" быў выдалены нападаючы Веселінавіч, той самы, які забіваў важныя галы ў кожным матчы.



"Мінск" гуляў у Гродне з шатландскім "Сэнт-Джонстанам" і саступіў з такім жа лікам 0:1. Гол забіў Маклін на 69-й хвіліне.



Матчы ў адказ пройдуць у Турцыі і Шатландыі 8 жніўня.

Фота — dynamo-brest.by