Мінскае “Дынама” адказала БАТЭ сіметрычнай перамогай

4 траўня яно на сваім полі абыграла бабруйскую “Белшыну” з лікам 4:1. Праўда, пры гэтым перарвалася “сухая” серыя галкіпера дынамаўцаў Аляксандра Гутара, які дагэтуль не прапускаў у сваю браму ніводнага мяча.



Раней БАТЭ выйграў у гасцях “Тарпеда-БелАЗ”. Лік быў сіметрычны — 1:4. Такім чынам, “Дынама” застаецца на першым месцы, а ў БАТЭ — другая пазіцыя ў турнірнай табліцы.



Між тым на трэцяе месца выйшаў наваполацкі “Нафтан”, які таксама сёння атрымаў перамогу над “Гомелем” — 1:0. Нават калі ягоны бліжэйшы канкурэнт — салігорскі “Шахцёр” — набярэ ачкі за перамогу над “Нёманам” (матч адбудзецца 7 траўня), ён усё адно не абыдзе навапалачан.



У верхнюю шасцёрку турнірнай табліцы выбіўся “Слуцк” дзякуючы мінімальнай перамозе над брэсцкім “Дынама” — 1:0. Случчане пакуль на 5-м месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі