"Мінск" заваяваў Кубак Беларусі і прабіўся ў Лігу Еўропы (відэа)

Фінальны матч Кубка Беларусі па футболе, які праходзіў у Жодзіне, быў вельмі працяглым і знясільваючым. Пасля двух таймаў лік быў нічыйным — 1:1. Не здолелі вызначыць пераможцу і дзве дадатковыя пятнаццаціхвілінкі. І толькі ў серыі пенальці “Мінск” разграміў канкурэнтаў — 1:4.



Сталічнае “Дынама” гуляла складам: Гутар, Вераціла, Палітэвіч, Пласконны, Трубіла, Сімовіч, Быкаў, Данілаў, Фігерэда, Стасевіч, Курэля.



“Мінск” выйшаў на поле ў складзе: Бушма, Бегуноў, Рніч, Сасноўскі, Сачыўка, Казека, Пушнякоў, Букаткін, Разін, волкаў, Васілюк.





Галамі адзначыліся: Сяргей Сасноўскі (33) — 0:1, Эрнан Фігерэда (36) — 1:1. У серыі пенальці мячы забілі: Сяргей Ражок (0:1), Мікіта Букаткін (0:2), Аляксандр Сачыўка (0:3), Ігар Стасевіч (1:3), Віталь Кібук (1:4)



Для “Мінска” гэта першы заваяваны Кубак краіны, хоць летась яны былі ў адным кроку ад перамогі, але ў фінале саступілі наваполацкаму “Нафтану”. Атрыманне гэтага трафея дазваляе клубу згуляць у другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы. Таксама каманда будзе гуляць перад пачаткам новага сезона з чэмпіёнам краіны за Суперкубак Беларусі.

Фота — nn.by