Мінск трапіў у рэйтынг самых зручных для жыцця гарадоў свету

Мінск трапіў у рэйтынг самых зручных для жыцця гарадоў свету

Мінск трапіў у рэйтынг самых зручных для жыцця гарадоў свету. Беларуская сталіца займае ў ім 188-е месца. Рэйтынг склала кансалтынгавая кампанія Mercer. Агулам умовы жыцця былі даследаваны ў 231 горадзе на нашай планеце. Між іншым, спецыялісты вывучалі якасць ежы, транспарту, бытавых тавараў, медыцыны, інфармуе ria.ru.

Першае месца дзясяты раз запар заняла сталіца Аўстрыі Вена. Далей ідуць Цюрых, Ванкувер, Мюнхен, Окленд, Дзюсельдорф, Франкфурт, Капенгаген, Жэнева і Базель. Кіеў — на 173-м месцы, Масква — на 167-м. Апошняе месца ў рэйтынгу заняў Багдад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі