“Мінск” разышоўся мірам са “Славіяй”

“Мінск” і “Славія” змагаюцца за 7-12 месцы ў першынстве краіны. Для мазырская каманды, аўтсайдэра чэмпіянату, галоўная задача — застацца ў вышэйшай лізе. Дзеля гэтага “Славія” павінна набраць ачкоў у астатніх турах і ўзняцца ў турнірнай табліцы. Пакуль яна адстае ад “Нафтана” на адно ачко.



Таксама сёння, 28 верасня згулялі “Дынама” (Брэст) і бабруйская “Белшына”. Матч скончыўся валявой перамогай бабруйчанаў — 0:1. “Белшына” ачольвае сваю групу В. Брэсцкае “Дынама” знаходзіцца на трэцім месцы ў групе і на дзявятым — у агульнай турнірнай табліцы чэмпіянату.



У нядзелю, 29 верасня адбудзецца ключавы матч 25-га тура — мінскае “Дынама” прыме салігорскі “Шахцёр”. Таксама БАТЭ згуляе з “Тарпеда-БелАЗ”, а “Дняпро” — з “Нафтанам”. Скончыцца тур у панядзелак, 30 верасня сустрэчай “Гомеля” з “Нёманам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі