Вы тут

"Мінск — адкрыты горад". Апошні фільм каманды беларускіх дакументалістаў

Кадр з фільма "Мінск — адкрыты горад"

14 траўня ў аварыю трапіла машына з беларускімі дакументалістамі. Яны вярталіся з Гомеля, дзе здымалі фільм пра валанцёраў, якія дапамагаюць медыкам змагацца з COVID-19. У лабавым сутыкненні на трасе загінулі рэжысёр Уладзімір Міхайлоўскі і гукааператар Максім Гаўрыленка. Рэжысёр Любоў Зямцова — у коме, дактары змагаюцца за яе жыццё.

Міхайлоўскі, Зямцова і Гаўрыленка працавалі над праектам "Невядомая Беларусь" — здымалі дакументальныя фільмы пра тое, што адбываецца вакол нас. Апошні фільм, які яны паспелі скончыць, называецца "Мінск — адкрыты горад". Ён пра тое, як беларусы імкнуцца не заўважаць каранавірус і працягваць жыць звычайным жыццём.

Паглядзіце яго і прыгадайце людзей, якія яго здымалі.