Вы тут

Міністр эканомразвіцця РФ: Узгоднена каля 90% праграмы інтэграцыі з Беларуссю

ТАСС

Расія і Беларусь ўзгаднілі каля 90% праграмы паглыбленай інтэграцыі. Далейшае абмеркаванне працягнецца на ўзроўні прэм’ер-міністраў, чыя сустрэча запланаваная на 21 чэрвеня ў Мінску. Пра гэта заявіў журналістам міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Арэшкін па выніках сустрэчы з міністрам эканомікі Беларусі Дзмітрыем Крутым у Маскве, паведамляе ТАСС.

Паводле Арэшкіна, тры тыдні таму беларускі прэм’ер Сяргей Румас падчас сустрэчы з расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым называў лічбу 70%. Цяпер Масква называе лічбу ў 90%.

Ключавымі пытаннямі інтэграцыі з’яўляюцца рэгулявання ў прамысловай сферы, у тым ліку ў паліўна-энергетычнай, і ў сельскай гаспадарцы. Што да тэрмінаў выканання праграмы, то Арэшкін заявіў: “тэрміны сціслыя, гаворка не ідзе пра дзесяцігоддзі”.

Раней Дзмітрый Круты па выніках перамоваў з расійскім міністрам паведаміў, што абноўленая праграма паглыблення інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы будзе разлічаная на перыяд да 2022-2023 гадоў.