Міністр адукацыі распавёў, як дзеці будуць трапляць у гімназіі

Міністр адукацыі распавёў, як дзеці будуць трапляць у гімназіі

У вечаровым эфіры тэлеканала АНТ міністр адукацыі Ігар Карпенка распавёў пра змены, якія чакаюць беларускія гімназіі. Міністр-камуніст пачаў інтэрв'ю з таго, што савецкая ўлада зрабіла адукацыю роўнадаступнай, і сёння ён адной са сваіх задач лічыць вярнуцца да гэтага дасягнення:

"Не мусіць фарміравацца нейкая элітарнасць. А тэндэнцыя адбору таленавітых дзяцей [у гімназіі] не мусіць ператварацца ў спаборніцтва кашалькоў бацькоў ці ў бізнес: той можа наняць рэпетытара, гэты не можа. Тут мы мусім стварыць роўныя ўмовы".

Далей Ігар Карпенка распавёў, што гімназіі і ліцэі як віды адукацыйных установаў захаваюцца. Але ўступныя экзамены ў гімназіі пасля 4-га класа плануецца адмяніць. Паступаць туды школьнікі будуць пасля 9-га класа, маючы на руках атэстат аб базавай адукацыі. Затое ў звычайных школах могуць адкрыцца "гімназічныя" класы.

Падрабязнасці ў відэа:

Каб рэалізаваць такія планы, давядзецца ўнесці змены ў адпаведныя нарматыўныя прававыя акты. Міністр Карпенка мяркуе, што гэта вельмі блізкая перспектыва і ўжо налета можна будзе абысціся без уступных экзаменаў у 5 клас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі