Міністр адукацыі: У звычайных школах будуць гімназічныя класы

Міністр адукацыі: У звычайных школах будуць гімназічныя класы

У Беларусі плануюць адкрываць гімназічныя класы ў звычайных школах. Пра гэта паведаміў БЕЛТА міністр адукацыі Ігар Карпенка. Паводле яго словаў, гэтыя класы будуць набіраць па адпаведных кірунках дзейнасці, каб арыентаваць школьнікаў на будучую прафесію. Гаворка ідзе пра 10 і 11 класы. У гэтым выпадку з’явіцца дадатковая магчымасць атрымліваць гімназічную адукацыю ў школьнікаў, якія хацелі б працягнуць навучанне на павышаным узроўні пасля 9 класа ў сваёй агульнаадукацыйнай школе.

Гімназіі як від установы адукацыі захаваюцца. Як і звычайныя школы, яны будуць рэалізоўваць праграму пачатковай і базавай адукацыі, а далей вывучэнне прадметаў будзе весціся на павышаным узроўні (10 і 11 класы).

Адпаведна, уступныя экзамены ў 5 класы гімназіяў адменяць. Адбор у гімназіі будзе ажыццяўляцца па выніках атэстацыі за курс базавай школы. Каб рэалізаваць такія планы, давядзецца ўнесці змены ў адпаведныя нарматыўныя прававыя акты. Міністр Карпенка мяркуе, што гэта вельмі блізкая перспектыва і ўжо налета можна будзе абысціся без уступных экзаменаў у 5 клас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі