Міністр адукацыі распавёў пра змены ў ЦТ у Беларусі

Міністр адукацыі распавёў пра змены ў ЦТ у Беларусі

Міністр адукацыі Ігар Карпенка распавёў пра запланаваныя змены ў цэнтралізаваным тэставанні ў Беларусі. У панядзелак адбылася сустрэча кіраўніцтва Мінадукацыі і дэпутатаў пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў. Па словах Карпенкі, з 2020-га плануецца спрасціць працэдуру рэгістрацыі ўдзельнікаў ЦТ. Напрыклад, дакументы змогуць падаваць прадстаўнікі абітурыента, замест арыгінала можна будзе прадаставіць копію дакумента, які сведчыць пра асобу, інфармуе БЕЛТА.

Што да арганізацыі і правядзення ЦТ, то змены будуць мінімальныя. "Змянілі толькі сістэму падліку балаў, — кажа Ігар Карпенка. — Раней вызначаўся рэйтынг абітурыента сярод усіх, хто прайшоў тэставанне. Цяпер можна вызначыць і рэйтынг, і супаставіць балы ЦТ з выніковымі адзнакамі ў школе".

Міністр адукацыі абяцае, што працэдура апрацоўкі вынікаў цэнтралізаванага тэставання стане больш празрыстай і адкрытай. "Абітурыенты на аснове інфармацыі пра першасныя балы, змешчанай у адкрытым доступе, змогуць спрагназаваць свой вынік", — адзначае Карпенка.

Міністр адукацыі распавёў пра змены ў ЦТ у Беларусі
Ігар Карпенка / БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі