Міністр абароны распавёў, чаму салдатам забараняюць мець планшэты і смартфоны

Міністр абароны распавёў, чаму салдатам забараняюць мець планшэты і смартфоны

Міністр абароны Андрэй Раўкоў 4 красавіка пракаментаваў гучную тэму апошніх дзён: чаму салдатам забараняюць мець смартфоны і планшэты? Па словах Раўкова, гэта тлумачыцца пытаннямі інфармацыйнай бяспекі.

Раўкоў: "Нічога не замінае салдату (калі гаворка пра салдата) мець пры сабе маленькі просты тэлефон, прызначаны для размоваў з бацькамі, каханай дзяўчынай, сёстрамі. А ўсе астатнія гаджэты маюць здольнасць перадаваць інфармацыю не туды, куды трэба".

Раўкоў абверг меркаванне, што гэтая забарона выкліканая жаданнем замоўчаць факты нестатутных адносінаў у войску. Ён дадаў, што цяпер практычна кожны мабільнік мае фота- і відэакамеру, на якой можна зафіксаваць факты "дзедаўшчыны".

Нагадаем, што за апошнія месяцы набыткам галоснасці сталі некалькі фактаў "дзедаўшчыны" ў розных вайсковых часцях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі