Мінінфарм адмяніў выставу "СМІ ў Беларусі" праз каранавірус

Стэнд БАЖ на выставе "СМІ ў Беларусі" ў 2019 годзе / Еўрарадыё
Стэнд БАЖ на выставе "СМІ ў Беларусі" ў 2019 годзе / Еўрарадыё

Мінінфармацыі адмяніла штогадовую спецыялізаваную выставу "СМІ ў Беларусі" а таксама XV Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: Перамога. Памяць. Мы". Прычына неверагодная — распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі ў краіне.

Да гэтага моманту ўлады не асабліва звярталі ўвагу на інфармацыю пра другую хвалю пандэміі: напрыклад, 18 верасня ў Мінск з усёй краіны прыехалі сотні аўтобусаў з жанчынамі — каб падтрымаць Аляксандра Лукашэнку на "Мінск-Арэне". А 19 кастрычніка такія ж аўтобусы з мужчынамі-ветэранамі сілавых структрур прыбылі ў Мінск да помніка Леніна — і таксама каб падтрымаць Лукашэнку.

Магчыма, выставы "СМІ ў Беларусі" не будзе не толькі таму, што каранавірус, а і таму, што ўлады краіны літаральна змагаюцца са свабодай слова, пазбаўляючы акрэдытацыі замежныя СМІ, блакуючы сайты незалежных СМІ і пачкамі адпраўляючы іх журналістаў на суткі?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі