Мінгандлю прапаноўвае ўдвая знізіць штрафы для ІП за парушэнне тэхрэгламентаў

Мінгандлю прапаноўвае ўдвая знізіць штрафы для ІП за парушэнне тэхрэгламентаў

Міністэрства гандлю прапануе ў два разы знізіць для індывідуальных прадпрымальнікаў адміністрацыйную адказнасць за парушэнне тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза. Такую заяву 1 лютага на форуме прадпрымальнікаў зрабіў намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Мінгандлю Андрэй Мяшкоў.

Паводле яго, гэта адна з прапановаў, выпрацаваных міністэрствам падчас перамоўнага працэсу па праблемах прадпрымальнікаў. "Мінгандлю, у прыватнасці, працуе над пытаннем штрафных санкцый, яны вялікія. Наша прапанова — больш чым у два разы панізіць адміністрацыйную адказнасць за парушэнне тэхрэгламентаў", — цытуе БелаПАН заяву чыноўніка.

Іпэшнікі заявілі, што дзяржава без праверак якасці гандлюе канфіскаванымі ў іх таварамі. На гэта Мяшкоў заявіў, што ў Беларусі не прадаюцца тавары без дакументаў аб бяспецы іх якасці. "Умовы ва ўсіх роўныя", — падкрэсліў чыноўнік.

Мяшкоў паведаміў, што кіраўнік РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка вядзе канструктыўны дыялог з уладамі. У адказ на гэта сам Шумчанка заявіў, што ніякага дыялогу з міністэрствамі няма, а чыноўнікі ігнаруюць "Перспектыву".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі