Мінгандлю адмаўляе, што ў Беларусі на рынку нехарчовых тавараў утварыўся калапс

Мінгандлю адмаўляе, што ў Беларусі на рынку нехарчовых тавараў утварыўся калапс

Міністэрства гандлю Беларусі адмаўляе, што ў нашай краіне на рынку нехарчовых тавараў утварыўся калапс. Пра гэта напярэдадні заявіла Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва", якое паведамляе пра спыненне з новага года працы 90% гандлёвых цэнтраў і рынкаў. Прычынай называлася "халатнасць чынавенства, якое не надало належнай увагі сітуацыі і праігнаравала шматлікія прапановы прадпрымальніцкай супольнасці".

Што робіцца на рынках пасля 1 студзеня (фота)

Першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч у каментары БЕЛТА кажа, што многія прадпрымальнікі яшчэ знаходзяцца "на навагодніх і калядных вакацыях". Таму пакуль немагчыма сказаць, які адсотак ІП сапраўды не выйшаў на працу, адзначыў чыноўнік. Паводле яго слоў, "гаварыць пра нейкі калапс на рынку нехарчовых тавараў не даводзіцца". Гэта хутчэй нагнятанне сітуацыі, лічыць Карповіч. Ён перакананы, што частка індывідуальных прадпрымальнікаў паспелі перабудавацца для працы па новых правілаў. І толькі частка чакала развіцця сітуацыі, якраз у іх і могуць узнікнуць праблемы.

Першы намеснік міністра сцвярджае, што патрэбнасці насельніцтва ў таварах лёгкай прамысловасці задавальняюцца ў поўным аб'ёме.

"Перспектыва" звярнулася з лістом ва ўрад у справе ІП

З пачатку 2016 года ў Беларусі пачаў дзейнічаць указ прэзідэнта № 222 "Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі". ІП павінны рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі. Яны ж сцвярджаюць, што расійскія пастаўшчыкі, у якіх закупляюць тавар большасць беларускіх ІП, звычайна адмаўляюцца выдаваць дакументы аб паходжанні прадукцыі альбо прадастаўляюць фіктыўныя даведкі. У выніку на ІП накладаюць штрафы, у іх канфіскуюць тавар. Неаднаразовыя просьбы прадпрымальнікаў да ўладаў адмяніць указ задаволеныя не былі.

 

Мінгандлю адмаўляе, што ў Беларусі на рынку нехарчовых тавараў утварыўся калапс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі