Мінгадлю Беларусі ўнёс у "чорны спіс" больш за 450 імпартных тавараў

Мінгадлю Беларусі ўнёс у "чорны спіс" больш за 450 імпартных тавараў

Мінгадлю Беларусі ўнёс у "чорны спіс" больш за 450 імпартных харчовых і нехарчовых тавараў. У рэестр юрыдычных і фізічных асобаў, якія імпартуюць у Рэспубліку Беларусь небяспечную прадукцыю, а таксама небяспечнай прадукцыі, забароненай для ўвозу на беларускую тэрыторыю, з 2015 года трапілі 277 суб'ектаў гаспадарання. Сярод імпарцёраў-парушальнікаў ёсць як вядомыя гандлёвыя сеткі, так і індывідуальныя прадпрымальнікі, інфармуе прэс-служба Мінгандлю.

Як адзначыў першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч, у пераліку імпартных тавараў, якія трапілі ў "чорны спіс", ёсць дзіцячыя цацкі (арэлі, ровары і г. д.), абутак, дзіцячая вопратка, кухонны посуд, кнігі, мэбля, касметычныя сродкі, піратэхнічныя вырабы ды іншае. Гэтыя тавары былі выраблены ў Кітаі, Украіне, Польшчы, Расіі, Італіі, Турцыі і іншых краінах свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі