Мінчукі сабралі 500 подпісаў супраць забудовы на беразе Свіслачы

Яны спрабуюць абараніць ад забудовы кавалак зямлі на беразе Свіслачы ўжо другі раз. Першы раз там планавалася будаўніцтва культурна-забаўляльнага комплекса Park Avenue, але людзі сабралі 1300 подпісаў, і Мінгарвыканкам адхіліў праект.

На гэты раз на месцы непрацуючага фантана збіраюцца пабудаваць кавярню. Мясцовыя жыхары хочуць аднавіць фантан альбо добраўпарадкаваць тэрыторыю іншым чынам.





Грамадскае абмеркаванне працягнецца да 25 жніўня, інфармуе партал tut.by.