Мінчукам абяцаюць прынесці жыроўкі да 19 лістапада

Мінчукам абяцаюць прынесці жыроўкі да 19 лістапада

Мінскія ўлады раскрытыкавалі жыллёвыя арганізацыі за недастатковую аператыўнасць у дастаўцы жыровак па паштовых скрынях. У пятніцу, 18 лістапада, жыроўкі на аплату жыллёва-камунальных паслуг за кастрычнік перадалі ў большасць адміністрацыйных раёнаў сталіцы, аднак іх не паўсюль разнеслі. Пра гэта агенцтву "Мінск-навіны" заявіў гендырэктар Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Віталь Смірноў. Паводле яго слоў, сёння рахункі-паведамленні перададуць у Маскоўскі, Кастрычніцкі і Фрунзенскі раёны, а позна ўвечары — у Завадскі і Ленінскі.

Першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў даў даручэнне камунальнікам больш актыўна рабіць гэтую працу. "Калі мы хочам, каб людзі аплацілі жыллёва-камунальныя паслугі своечасова, паведамленні павінны патрапіць да іх не пазней за раніцу 19 лістапада", — сказаў чыноўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі