Мінчука, які адрэзаў галаву шчанюку, асудзілі на 1,5 года калоніі

Мінчука, які адрэзаў галаву шчанюку, асудзілі на 1,5 года калоніі

10 кастрычніка 55-гадовы мінчук Р., які адрэзаў галаву шчанюку, прызнаны вінаватым у хуліганстве і жорсткім абыходжанні з жывёламі. Пра гэта паведамляе памочніца старшыні Мінскага гарадскога суда Анастасія Шыльвян.

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска асудзіў яго на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі — за наўмысныя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія вылучаліся па сваім змесце выключным цынізмам — і да арышту тэрмінам на 3 месяцы — за жорсткае абыходжанне з жывёламі, што прывяло да іх смерці, з хуліганскіх памкненняў.

Па сукупнасці злачынстваў, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, канчаткова суд пакараў Р. пазбаўленнем волі на тэрмін у 1 год 6 месяцаў. Злачынец будзе адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць апратэставаны пракурорам або абскарджаны ў Мінскім гарадскім судзе на працягу 10 сутак.

Здарэнне адбылося 25 чэрвеня. Мужчына забіў шчанюка нямецкай аўчаркі, адрэзаў нажом галаву і выкінуў часткі цела ў пад'езд шматкватэрнага жылога дома. Паведамлялася, што ён быў у стане алкагольнага ап'янення.

Вядома, што мінчук злоўжываў спіртнымі напоямі. Ён ужо тры разы знаходзіўся ў лячэбна-працоўным прафілакторыі. Раней ён быў асуджаны за пагрозу забойствам.

Статыстыка па пакараннях за жорсткае абыходжанне з жывёламі

Да адказнасці за правапарушэнне, прадугледжанае артыкулам 15.45 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (Жорсткае абыходжанне з жывёламі) у 2015 годзе прыцягнута 63 асобы. 62 з іх пакараныя штрафам. Аднаго чалавека пакаралі арыштам.

У першай палове 2016 года да адміністрацыйнай адказнасці за жрсткае абыходжанне з жывёламі прыцягнута 36 асобаў.  З іх, ізноў жа, 35 асобаў прысудзілі да штрафа, а аднаго чалавека – да арышту.  

Да крымінальнай адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі, уведзенай 5 студзеня 2015 года, да сённяшняга выпадку ніхто не прыцягваўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі