Распачалі крымінальную справу ў адносінах мінчука, які адрэзаў галаву шчанюку

Распачалі крымінальную справу ў адносінах мінчука, які адрэзаў галаву шчанюку

Распачалі крымінальную справу ў адносінах мінчука, які адрэзаў галаву шчанюку. Дзеянні 55-гадовага мужчыны кваліфікавалі як жорсткае абыходжанне з жывёламі і хуліганства, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт Беларусі.

Здарэнне адбылося 25 чэрвеня ў Кастрычніцкім раёне сталіцы. Мужчына забіў шчанюка нямецкай аўчаркі, адрэзаў нажом галаву і выкінуў часткі цела ў пад'езд шматкватэрнага жылога дома. Паведамляецца, што ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Міліцыянеры і спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз высвятляюць усе дэталі здарэння.

Вядома, што мінчук злоўжывае спіртнымі напоямі, ён ужо тры разы знаходзіўся ў лячэбна-працоўным прафілакторыі. Раней ён быў асуджаны за пагрозу забойствам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі