Мінчук пахваліўся выйгрышам перад выпадковымі мінакамі — тыя яго абакралі

Мінчук пахваліўся выйгрышам перад выпадковымі мінакамі — тыя яго абакралі

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Мінска затрымалі двух мужчын за рабаванне.

Як паведамляе прэс-служба міліцыі, гэтыя мужчыны ішлі па праспекце Незалежнасці, калі да іх падыйшоў незнаёмец і папрасіў скарыстацца паглядзець інтэрнэт па тэлефоне. Адзін з хлопцаў пагадзіўся і даў свой мабільнік.

Паглядзеўшы інтэрнэт, мужчына вярнуў мабільнік і падзяліўся радасцю: ён зрабіў стаўку на перамогу аднаго з футбольных клубаў, і стаўка выйграла. Шчасліўчык выйграў каля 5 мільёнаў рублёў.

Новыя знаёмыя павіншавалі шчасліўчыка і прапанавалі адзначыць прыемную падзею. Усе разам яны накіраваліся да бліжэйшай крамы па выпіўку. Але за рогам дома адзін з мужчын стукнуў новага знаёмага, а другі вырваў у яго рук сумку. Потым абодва яны ўцяклі з месца злачынства.

Як распавёў намеснік начальніка Савецкага РУУС Павел Мароз, у сумцы было каля 1 мільёна рублёў, мабільнік, а таксама пашпарт і квітанцыя на выйгрыш у букмекераў.

На мужчын пачалі крымінальную справу за рабаванне. Ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Фота: publika.md

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі