Мінчанка выйшла з "Акрэсціна" і распавяла, як яе вербавалі

Мінчанка правяла 27 содняў у камеры на Акрэсціна без сродкаў гігіены і ў адным адзенні. Яе выпусцілі пасля “згоды” супрацоўнічаць. Дзяўчына з’ехала з Беларусі і распавяла, як як вербавалі. Размову з ёй публікуе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Дакументы, у якіх яна давала згоду на “добраахвотнае супрацоўніцтва” з ГУБАЗ яна падпісала наўпрост у камеры ЦІП, знаходзячыся за кратамі. У дакументах сказана, што чалавек бярэ на сябе абавязак паведамляць “любую важную інфармацыю”.

“Потым даюць заданні, і ты іх павінен выконваць. Напрыклад, хадзіць на сустрэчы з патрэбнымі людзьмі з дыктафонам", — распавядае дзяўчына ў размове з праваабаронцамі “Вясны”.

Пасля таго, як беларуска выйшла з ЦІП, атрымаўшы першае заданне і псеўданімам, яна здолела пакінуць Беларусь, так і не выканаўшы заданне.

"Наогул "працаваць" па табе пачынаюць з першага допыту: накідваюць усе тэмы і глядзяць на тваю рэакцыю. За гэтыя два гады яны паднабраліся досведу ў допытах. Напэўна, я дзесьці дапусціла эмоцыю на адно з пытанняў, таму пачалі больш канкрэтна размаўляць. Калі ты не адказваеш на пытанні, то адпраўляюць "падумаць" на Акрэсціна”, — распавядае дзяўчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.