Вы тут

Мінчанцы далі "хатнюю хімію" за дызлайк і выдалены каментар у "Аднакласніках"

Пацярпелы кіраўнік маладзечанскай міліцыі Вадзім Прыгара / kraj.by

Мінчанку Вольгу Варывончык асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за дызлайк і выдалены каментар у "Аднакласніках". Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", суд Савецкага раёна сталіцы прызнаў жанчыну вінаватай паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Працэс вёў суддзя Сяргей Шаціла.

Пацярпелым выступаў начальнік Маладзечанскага РАУС Вадзім Прыгара. Пад яго партрэтам у допісе Вольгі Карач жанчына паставіла дызлайк і напісала абразлівы каментар, які потым выдаліла. Сам каментар на судзе не агучылі.

Прыгара на суд не з’явіўся, таму зачыталі яго паказанні, дадзеныя падчас следства. Міліцыянт паведаміў, што пра пост даведаўся 9 чэрвеня ад сваёй жонкі. Там гаварылася, што ён камандуе міліцыянтамі, якія затрымалі чалавека на Дзень Незалежнасці.

Прыгара патлумачыў, што як начальнік РАУС ён каардынуе працу супрацоўнікаў, а сам загадаў пра затрыманні не аддаваў. Ён бачыў такі пост і ў вайберы, а таксама бачыў каментары. Міліцыянт заявіў, што мэтай допісу і каментароў было прынізіць яго і дыскрэдытаваць працу РАУС. Таксама Прыгара паведаміў, што ён перажываў псіхалагічныя пакуты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.