Мінадукацыі запусціла платформу для дыстанцыйкі за $120 тысяч, але не дарабіла

Колькі трэба часу і грошай, каб дапамагчы чыноўнікам зрабіць партал для "дыстанцыйкі"?
Колькі трэба часу і грошай, каб дапамагчы чыноўнікам зрабіць партал для "дыстанцыйкі"?

Увесну 2020 года беларускія чыноўнікі надумалі распрацаваць Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс, які павінен дапамагчы арганізаваць дыстанцыйнае навучанне школьнікаў. Падштурхнула Мінадукацыі да ідэі стварыць такі партал пандэмія, у якую стала відавочна: ні адна з наяўных праграм па "лічбавізацыі адукацыі" не працуе і ніякага агульнага падыходу да ўрокаў на "дыстанцыйцы" няма.

Праз месяцы рэсурс усё ж запусцілі — не з 1 студзеня, як абяцалі, а праз два тыдні — і тое яго тэставую версію. Еўрарадыё расказвае, што ў ім не так.

Дарагая забава

Агульная сума выдаткаў на стварэнне рэсурсу пакуль невядомая, пры гэтым можна ўпэўнена сказаць: уклалі ў праект нямала грошай.

Так, толькі па лоце "Выкананне навукова-даследчых работ па распрацоўцы тэхнічнага задання для стварэння адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу [...]" на стварэнне сайта выдзелілі амаль 320 тысяч рублёў — па цяперашнім курсе гэта каля $120 тысяч. Нават гэтыя грошы — больш, чым было адведзена ў дзяржпраграме на праект "Электронная школа".

Минобр запустил образовательную платформу для "удалёнки" за $120 тысяч

Выконвала работы ТАА "Інфармацыйныя парталы і сэрвісы", якое раней рабіла праекты ў тым ліку для Мінпрацы і Мінфіна. Выйграўшы тэндар у верасні, кампанія ў параўнальна экстранныя тэрміны працавала над рэсурсам.

Без мабільнай версіі і ўрокаў

Варыянт рэсурсу, прадстаўлены грамадскасці, цяжка назваць такімі, якія выконваюць свае функцыі. Сёння гэта, хутчэй, сайт са спасылкамі на Мінадукацыі і Нацыянальны інстытут адукацыі, а не асобная (і чымсьці карысная) платформа.

Рэсурс, на які выдаткавалі дзясяткі тысяч долараў, нават не адаптаваны пад мабільныя прылады — гэта значыць выкарыстоўваць яго з гаджэтаў да немагчымага нязручна.

Минобр запустил образовательную платформу для "удалёнки" за $120 тысяч

Заняткі па большасці тэм і прадметаў таксама яшчэ не загружаныя. Сваёй інфармацыі на партале ў прынцыпе практычна няма, пры кліках на большасць блокаў — або перанакіраванне на іншыя сайты арганізацый адукацыі, або радок "На жаль, па гэтай тэме няма матэрыялаў". Месцамі матэрыялы і зусім пераблытаныя.

На сайце ёсць згадка пра тое, што рэсурс запушчаны ў тэставым рэжыме. Калі чакаць яго паўнавартаснай работы, чыноўнікі не кажуць. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо пасля канца пандэміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі