Мінадукацыі: вясновыя вакацыі школьнікаў пераносіцца не будуць

Мінадукацыі: вясновыя вакацыі школьнікаў пераносіцца не будуць

Вясновыя школьныя вакацыі пераносіцца не будуць, паведаміла Міністэрства адукацыі ў сваім Telegram-канале. 

"Апошнім часам у інтэрнэце, у сацыяльных сетках і месенджарах з'явілася інфармацыя аб пераносе вясновых вакацый. Афіцыйна: графік навучальнага працэсу не змяняецца. Ніякіх падставаў для гэтага няма. Усе навучальныя ўстановы павінны працаваць у штатным рэжыме", — гаворыцца ў паведамленні Мінадукацыі.

Гэта значыць, што вясновыя вакацыі ў школьнікаў пройдуць з 30 сакавіка па 4 красавіка, як і было запланавана.

Еўрарадыё раней паведамляла, што ў Мінадукацыі абмяркоўваўся перанос пачатку вакацыяў на 23 сакавіка ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі