Мінабароны Вялікабрытаніі: Украіна можа нанесці ўдары і па тэрыторыі Расіі

Мінабароны Вялікабрытаніі: Украіна можа нанесці ўдары і па тэрыторыі Расіі

Міністр узброеных сіл Вялікабрытаніі Джэймс Хіпі заявіў, што ўдары Украіны па аб'ектах на тэрыторыі Расіі былі б "абсалютна легітымнымі". І мэтай іх было парушэнне "ланцужкоў забеспячэння, якія ў адваротным выпадку прама паспрыяюць смерці і кровапраліццю на ўкраінскай зямлі", піша theguardian.com.

Міністр не бачыць праблемы ў тым, што ўкраінцы могуць у гэтых атаках выкарыстаць брытанскую зброю. Паводле яго слоў, гэта яны выбіраюць, куды страляць, а не вытворца ці экспарцёр зброі.

Расія заклапочана пастаўкамі з Захаду ва Украіну зброі, у тым ліку артылерыйскіх сістэм, з дапамогай якіх украінскія войскі могуць наносіць удары на вялікія адлегласці.

Пакуль жа Украіна не бярэ на сябе адказнасць за атакі ці дыверсіі, якія здарыліся за апошнія два месяцы на тэрыторыі Расіі (апошняе здарэнне — у Бранску).

Мінабароны Вялікабрытаніі: Украіна можа нанесці ўдары і па тэрыторыі Расіі
Джэймс Хіпі / Michael Mayhew/Allstar

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі