Мінабароны заблакавала сайт з петыцыяй за адстаўку міністра абароны

Мінабароны заблакавала сайт з петыцыяй за адстаўку міністра абароны

Міністэрства абароны заблакавала сайт Zvarot.by, на якім збіралі подпісы за падрабязнае расследаванне інцыдэнту са смерцю салдата ў Печах і за адстаўку кіраўніка ведамства Андрэя Раўкова. На сайце Мінабароны з’явілася інфармацыя пра тое, што са Zvarot’а на пошту міністэрства паступіла вялікая колькасць паведамленняў з аднаго і таго ж электроннага адрасу з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння для рассылкі спаму. Служба тэхнічнай падтрымкі, якая абслугоўвае Міністэрства абароны, паведаміла пра гэта ў глабальны сервіс барацьбы са спамам SpamCop.

“Аналіз зваротаў, якія паступілі з сайта zvarot.by на паштовы сервер Міністэрства абароны, паказаў, што былі пазначаныя неіснуючыя адрасы электроннай пошты адпраўніка і іх рэгістрацыйныя дадзеныя (прозвішча, імя, імя па бацьку і хатні адрас). Такім чынам, вакол гэтага здарэння на падставе домыслаў і чутак разгорнутая мэтанакіраваная кампанія па дыскрэдытацыі Узброеных сілаў”, — паведамляе прэс-служба Мінабароны.

На дадзены момант (14 кастрычніка, 15:45) Zvarot.by не адкрываецца.

Акрамя таго, людзі, якія падпісалі петыцыю, атрымалі на электронную пошту паведамленні з просьбай праверыць і пацвердзіць асабістыя звесткі, якія яны ўказалі:

Мінабароны заблакавала сайт з петыцыяй за адстаўку міністра абароны

Кампанія па зборы подпісаў за расследаванне інцыдэнту ў Печах і за адстаўку Андрэя Раўкова пачалася 11 кастрычніка і за першыя суткі сабрала 4 тысячы подпісаў. Сайт быў заблакаваны і потых зноў стаў даступны. Агулам сабрана амаль 9 тысяч подпісаў, але цяпер Zvarot.by заблакаваны паўторна.

Накіраваць свой зварот наўпрост у ведамства можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі