Мінабароны: восеньскі прызыў пачнецца паводле старых правілаў

Мінабароны: восеньскі прызыў пачнецца паводле старых правілаў

Восеньскі прызыў у беларускае войска пачнецца яшчэ паводле старых правілаў. Пра гэта заявіў кансультант 1-га ўпраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага кіраўніцтва Генштабу Узброеных сіл Андрэй Мурашоў на круглым стале ў Доме Масквы, перадае Радыё "Свабода".

Прызыўная кампанія ў Беларусі пачнецца 1 жніўня. Але кіраўнік Беларусі пакуль што не падпісаў змены ў закон аб правілах прызыву. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, змены ў правілы прызыву могуць набыць моц не раней, чым праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання новага закона.

Атрымліваецца, што сёлетняя кампанія пачнецца па старых правілах, а потым будзе ісці па новых, калі Аляксандр Лукашэнка падпіша закон да яе завяршэння. "Прызыўная кампанія падзеліцца на дзве часткі, — пацвердзіў Андрэй Мурашоў. — Гэта створыць пэўныя складанасці ў працы ваенкаматаў".

Нагадаем, што папраўкі ў закон Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні 28 чэрвеня. Новыя правілы скасоўваюць шэраг адтэрміновак ад войска, які атрымлівалі навучэнцы.

Больш важных падзей у праграме «Еўразум»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі