Міністэрства абароны Украіны ўхваліла стварэнне новага беларускага падраздзялення. Яно будзе існаваць у складзе Інтэрнацыянальнага легіёна тэрытарыяльнай абароны Украіны. Пра гэта паведаміў заснавальнік беларускай арганізацыі "Белы легіён" Сяргей Бульба. "Усё будзе афіцыйна, з заключэннем кантрактаў", — кажа ён.
Бульба нагадвае, што цяпер беларусы будуць прадстаўлены ва Украіне ў двух падраздзяленнях. Першае — Беларускі батальён імя Кастуся Каліноўскага, які створаны ў Кіеве ў складзе тэрытарыяльнай абароне пры "Азове". У ім ужо амаль 200 чалавек.