Мінабароны: У Беларусь прыбыла першая партыя расійскіх БТР-82А

Мінабароны: У Беларусь прыбыла першая партыя расійскіх БТР-82А

У Беларусь прыбыла першая партыя расійскіх БТР-82А (другая партыя чакаецца ў лістападзе), паведамляе прэс-служба Мінабароны нашай краіны. Яны паступяць на ўзбраенне ў 120-ю асобную механізаваную брыгаду, якая базуецца ва Уруччы ў Мінску, некалькі адзінак тэхнікі — у навучальны цэнтр у Печах і ў Вайсковую акадэмію.

БТР-82А выраблены на Арзамаскім машынабудаўнічым заводзе. Яны прыбылі на чыгуначную станцыю Азярышча ў Мінску. Мінабароны ўдакладняе, што "пераўзбраенне адбываецца ў планавым парадку для замены гусенічнай браніраванай тэхнікі механізаваных брыгад на колавую".

На БТР-82А ўсталяваны прыцэлы і сродкі сувязі беларускай вытворчасці.

Прыбылі з Расіі і дзве адзінкі браніраванай рамонтна-эвакуацыйнай машыны БРЭМ-К (на шасі БТР-80).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі