Мінабароны праводзіць вучэнне з міратворчай ротай
Вучэнні праходзяць на палігоне Лосвіда
Для беларускай міратворчай роты арганізавалі тактычнае вучэнне на палігоне ў Віцебскай вобласці, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі. Падраздзяленні трэніруюцца выстаўляць кантрольна-прапускныя пункты, арганізоўваць мабільныя патрулі і назіральныя пасты. Акрамя таго, міратворцы адпрацоўваюць пытанні адбіцця нападу на ахоўны аб'ект і канвой, а таксама праверкі населенага пункта.
Гэта вучэнне з'яўляецца кантрольным заняткам для беларускіх міратворцаў па падрыхтоўцы для ўдзелу ў сумесным вучэнні з міратворчымі сіламі АДКБ. Гэтыя вучэнні "Непарушнае братэрства-2023" пройдуць у Кыргызстане ў першай палове кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.