Мінабароны — пра смерць на зборах 45-гадовага жыхара Брэста

Мінабароны — пра смерць на зборах 45-гадовага жыхара Брэста

Агучана прычына смерці жыхара Брэста, прызванага на зборы ў войска. 15 лютага прэс-служба Мінабароны паведаміла пра смерць ваеннаабавязанана Васіля Іванавіча Паплаўскага. Прычынай яго смерці назвалі вострую сардэчную недастатковасць (дакладную прычыну назавуць эксперты). Было паабяцана, што сваякі атрымаюць дапамогу.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінабароны, Паплаўскі быў 1973 года нараджэння. Раніцай у пятніцу ён адчуў сябе кепска і страціў прытомнасць. Рэанімаваць яго не ўдалося. Адзначаецца, што падчас збораў мужчына не скардзіўся на здароўе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі