Мінабароны — пра права на адтэрміноўку для працягнення адукацыі

Мінабароны — пра права на адтэрміноўку для працягнення адукацыі

Прэс-служба Мінабароны Беларусі ў Telegram распавяла пра права на адтэрміноўку для працягнення адукацыі. Ім могуць скарыстацца тыя, хто залічаны ў навучальныя ўстановы да 10 жніўня і пацвярджаюць гэта дакументальна (гэта мусіць быць даведка з ВНУ, форма якой вызначана пастановай Мінадукацыі, з датай залічэння). Менавіта з гэтага дня пачынае дзейнічаць закон "Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання вайсковай арганізацыі дзяржавы". Згодна з ім, атрымаць адтэрміноўку ад службы ў войску для працягу навучання можна будзе толькі адзін раз.

Адзначаецца, што члены камісіі могуць запатрабаваць выпіску з загаду пра залічэнне маладога чалавека ў навучальную ўстанову. Мінабароны звяртае ўвагу, што мае значэнне дата залічэння, а не дата разгляду камісіяй дакумента аб залічэнні.

Што да аспірантаў, якія будуць паступаць у кастрычніку, яны змогуць скарыстацца правам на адтэрміноўку. Праўда, падкрэсліваецца, што ў наступныя прызывы ім, магчыма, давядзецца зрабіць перапынак у адукацыі, каб адслужыць у войску. "Бо паступаць яны будуць ужо ў перыяд дзеяння новага закона", — адзначае прэс-служба Мінабароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі