Вы тут

Мінабароны Беларусі: зафіксавана парушэнне дзяржаўнай мяжы з боку Польшчы

Беларускі бок заявіў пра парушэнне паветранай прасторы / @modmilby

Мінабароны Беларусі ў аўторак паведаміла, што зафіксавана парушэнне дзяржаўнай мяжы з боку Польшчы. Адбылося гэта ў 20:45 12 красавіка "ў паветранай прасторы... неўстаноўленым паветраным суднам, якое ў далейшым вярнулася на польскую тэрыторыю".

13 красавіка ў Мінабароны выклікалі аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Польшчы ў нашай краіне. Яму заявілі "аб неабходнасці правядзення разбору па гэтым факце і інфармавання беларускага боку аб яго выніках".

Інцыдэнт адбыўся на фоне няпростых дачыненняў Беларусі і Польшчы. У апошнія месяцы адбыўся дыпламатычны скандал з узаемнай высылкай дыпламатаў. У нашай краіне было затрымана некалькі актывістаў непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў, ім пагражае крымінальная адказнасць.

На відэа — выказванні Аляксандра Лукашэнкі пра Польшчу і палякаў падчас нарады 6 красавіка, прысвечанай беларускай дыпламатычнай працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.