Міліцыянты ліквідавалі падпольную наркалабараторыю на Магілёўшчыне

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі траіх жыхароў Беларусі, якія наладзілі ў Магілёўскай вобласці падпольную вытворчасць фентанілу.  Наркалабараторыю яны стварылі ў адной з вёсак Чэрыкаўскага раёна. Каб забяспечыць бесперабойную працу падпольнай лабараторыі, зламыснікі загадзя купілі адмысловае абсталяванне і расходныя матэрыялы, а таксама хімічныя рэчывы і рэактывы. Адзін з затрыманых мае вышэйшую хімічную адукацыю, адзначаюць праваахоўнікі.

У затрыманых канфіскавалі сінтэтычны гераін, 200 кг абсталявання і хімічных рэактываў. Усіх траіх змясцілі ў СІЗА N1 у Мінску.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі