Мікалаю Аўтуховічу працягнулі прэвентыўны нагляд на паўгода

Гродзенская калегія суддзяў пакінула без зменаў рашэнне Ваўкавыскага раённага суда, які працягнуў прэвентыўны нагляд над Мікалаем Аўтуховічам яшчэ на паўгода.

На судовай калегіі Аўтуховіч паведаміў, што ў справе, як выявілася, няма пратаколу судовага пасяджэння, на якім яму працягнулі прэвентыўны нагляд. Асабіста ён знаёміўся з пратаколам, які датуецца зусім іншай датай і месяцам. Суд адбываўся ў Ваўкавыску 6 жніўня, а пратакол суда, з якім знаёміўся Аўтуховіч, датуецца ліпенем.

Аднак калегія суддзяў на гэта ніяк не адрэагавала, паведамляе Радыё "Свабода". Не дала ацэнкі гэтаму факту і пракурор.

Адвакат на пасяджэнні заявіў, што другое рашэнне Ваўкавыскага суда выглядае ангажаваным. Першы суд у гэтай справе спыніў прэвентыўны нагляд за Аўтуховічам, бо тэрмін скончыўся, а Аўтуховіч за гэты час адзначыўся добрымі паводзінамі. Але другі суд працягнуў нагляд за экс-палітвязнем, хаця сам Аўтуховіч у гэты час ляжаў у лякарні і не мог прысутнічаць на судзе.

Аднак судовая калегія пакінула ў сіле рашэнне Ваўкавыскага суда. Сам Аўтуховіч кажа, што іншага і не чакаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі