Мікалай Улаховіч падаў у ЦВК дакументы на рэгістрацыю кандыдатам

Мікалай Улаховіч падаў у ЦВК дакументы на рэгістрацыю кандыдатам

Старшыня Беларускай патрыятычнай партыі і вярхоўны атаман “Беларускага казацтва” Мікалай Улаховіч сёння падаў у ЦВК дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты. Ён прынёс у Цэнтрвыбаркам заяву аб згодзе балатавацца і дэкларацыю аб даходах і маёмасці.

Улаховіч — трэці прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта, які падаў у ЦВК дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. Раней гэта зрабілі актывістка кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч і старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч.

Толькі дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пакуль не здаў у ЦВК патрэбныя дакументы.

Плануецца, што рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў ЦВК прыме 10 верасня. Самі выбары адбудуцца ў Беларусі 11 кастрычніка, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі