Мікалай Лукашэнка стаў найлепшым бамбардзірам турніру "Залатая шайба"
![Мікалай Лукашэнка стаў найлепшым бамбардзірам турніру "Залатая шайба"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_c85cea67afbd587d43257f7a002566b7_182508.jpg.webp?itok=x8PmlrVw)
Мікалай Лукашэнка стаў найлепшым бамбардзірам турніру "Залатая шайба". Мінская каманда "Грыфоны", за якую ён выступаў, выйграла рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі на прызы кіраўніка дзяржавы (у дывізіёне А малодшай узроставай групы). 17 сакавіка ў фінальным матчы прадстаўнікі Цэнтральнага раёна сталіцы перайгралі з лікам 4:0 каманду "Беркут" Фрунзенскага раёна (леташняга пераможцу).
На турніры малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі закінуў 21 шайбу. Толькі ў адным матчы ён вызначыўся аж 11 разоў. Закінуў ён шайбу і ў фінале.
![Мікалай Лукашэнка стаў найлепшым бамбардзірам турніру "Залатая шайба"](/sites/default/files/paragraphs/image/000028c85cea67afbd587d43257f7a002566b7503348.jpg)