Мікалай Чаргінец: Якія могуць быць "міс" без панчох і трусоў?

Нагадаем, паседжанне савета па маральнасці на чале з Мікалаем Чаргінцом павінна было адбыцца ў другой палове кастрычніка і некалькі разоў пераносілася. На ім павінен быў вырашыцца лёс пераможцы конкурса “Міс Мінск-2013”.





Як высветліла Еўрарадыё, паседжанне так і не адбылося. Меркаванне наконт таго, ці трэба пазбавіць тытулаў go-go-танцорак і Яну Канцавенка, члены савета па маральнасці "абмеркавалі ў рабочым парадку".



“Ведаеце, час прайшоў. Мы вырашылі, што збірацца асобна не трэба і абмяркоўвалі сітуацыю ў рабочым парадку. Мы сваё слова сказалі, сказалі вельмі жорстка, і многае паўтаралася. Яна для нас нават згубіла нейкую этычную такую норму — пастаянна казаць адное і тое ж”, — кажа Еўрарадыё Мікалай Чаргінец.

Еўрарадыё: Дык ці пазбавілі тытула Яну Канцавенка?



Мікалай Чаргінец: "Я б і сам хацеў гэта ведаць. Але гэта вырашаць яны (арганізатары конкурса — заўвага Еўрарадыё). Але мы выказалі сваю пазіцыю, напісалі сваё меркаванне. Але што мы — нейкі карны орган? Я так разумею, пытанне знятае: якія могуць быць міс без панчох і без трусоў?".

 

Міс Мінск-2013 выклала ў інтэрнэт свае нясціплыя здымкі (фота)

 

СТВ адмяніла тэлетрансляцыю конкурса “Міс Мінск 2013”

 

Ганна Бонд: Лічу, што пераглядаць вынікі "Міс Мінск 2013" не трэба