Генерал Чаргінец у мемуарах прызнаў "памылку": ён не верыў Лукашэнку

Мікалай Чаргінец падпісвае адну са сваіх шматлікіх кніг

Мікалай Чаргінец падпісвае адну са сваіх шматлікіх кніг / zviazda.by

Генерал і пісьменнік Мікалай Чаргінец выдае шматтомныя аўтабіяграфічныя раманы "Цяжкія дарогі жыцця". На прэзентацыі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ён прадставіў аж 4 кнігі. У двух з іх — успаміны з 1940-х да 1990-х гадоў. Тым часам рыхтуецца яшчэ адзін том мемуараў, які выйдзе сёлета. У ім Чаргінец піша пра развал СССР і першыя гады незалежнай Рэспублікі Беларусь.

На прэзентацыі Мікалай Чаргінец прыгадаў, што пазнаёміўся з Аляксандрам Лукашэнкам у пачатку 1990-х. А пасля прызнаўся ў "памылцы".

"Я на той момант не верыў, што малады хлопец з вёскі зможа дапамагчы беларусам, — цытуе словы Чаргінца "Звязда". — Я памыліўся"

Мікалаю Чаргінцу 86 гадоў. Ён служыў у міліцыі, даслужыў да звання генерала. З 1970-га пачаў пісаць прозу, аўтар дзясяткаў кніг, кінасцэнароў. Чаргінец — першы рускамоўны літаратар у нашай краіне, які стаў "народным пісьменнікам" (атрымаў гэтае званне ад Лукашэнкі ў чэрвені 2022-га). Ён быў членам Савета Рэспублікі, працяглы час ачольваў праўладны саюз пісьменнікаў (цяпер ужо толькі ганаровы яго старшыня).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі