СТВ адмяніла тэлетрансляцыю конкурса “Міс Мінск 2013”

Тэлеверсія конкурса “Міс Мінск-2013” у эфір не выйдзе. Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва тэлеканала СТВ ў аўторак 2 ліпеня, паведамляе “Камсамолка”. Тэлеканал СТВ таксама прыбраў са свайго сайта дзённікі і інфармацыю аб праекце “Міс Мінск-2013”.

Нагадаем, што тэлеверсію планавалася паказаць 6 ліпеня. На падрыхтоўку конкурса сталічны тэлеканал патраціў амаль 230 000 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі