Вы тут

Міхала Анемпадыстава пахаваюць на Чыжоўскіх могілках

Фота з акаўнту Міхала Анемпадыстава на Фэйсбуку

Развітанне з Міхалам Анемпадыставым і грамадзянская паніхіда праходзяць у чацвер, 25 студзеня ў прасторы “ОК-16” (вуліца Кастрычніцкая, 16) з 11.00 да 14.00.

Крэмацыя адбудзецца на Паўночных могілках у 15.30. Пахаваюць Анемпадыстава на Чыжоўскіх могілках. 

Як паведамлялася раней, мастак, паэт і аўтар культавага "Народнага альбома" памёр 24 студзеня пасля інсульту. Яму было 53 гады. 

Ахвочыя могуць пералічыць грошы на банкаўскія рахункі. Сродкі пойдуць на пахаванне і на будучы помнік Міхалу Анемпадыставу.

Рэквізіты 
(рахунак жонкі Міхала ў беларускіх рублях) 
ЗАТ “БСБ Банк”УНП 807000069
БІК UNBSBY2X
Транзітны рахунак банка – BY37UNBS38128000000560000933
На карысць Дашкевіч Алены Георгіеўны
Карт-рахунак BY85UNBS30145180001858050933

(рахунак дачкі Міхала ў еўра)
UnCreditBank Czech Rebublic and Slovakia
IBAN CZ9527000000002112171077
2112854077/2700