Міхаіл Захараў можа стаць галоўным трэнерам хакейнай зборнай Беларусі

Міхаіл Захараў, які ўзначаліў зборную Ўкраіны па хакеі, можа ў будучыні стаць галоўным трэнерам зборнай Беларусі. Пра гэта заявіў "Інтэрфаксу" старшыня Федэрацыі хакея Беларусі (ФХБ) Уладзімір Навумаў. "Калі ў яго будзе добра атрымлівацца, ён набярэцца досведу, і ў будучыні цалкам можа стаць галоўным трэнерам зборнай Беларусі. Усе беларускія трэнеры, якія працуюць са зборнымі іншых краін — гэта кандыдаты на пост галоўнага трэнера нашай зборнай", — лічыць Навумаў. Разам з тым, старшыня ФХБ адзначыў, што ўзровень украінскага хакею цяпер вельмі нізкі і ўзняць яго Захараву будзе няпроста.

Нагадаем, што галоўны трэнер ХК "Юнацтва" (Мінск) Міхаіл Захараў быў прызначаны галоўным трэнерам зборнай Украіны па хакеі 2 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі