Міхаіл Грабоўскі падпісаў гадавы кантракт з "Вашынгтонам"

Сума кантракту афіцыйнымі крыніцам не выдаецца, а па неафіцыйных складзе 3 мільёны долараў, паведамляе interfax.by.



29-гадовы спартовец некалькі месяцаў таму пакінуў "Таронта" з ініцыятывы клуба. Грабоўскі быў самым высокааплатным нападнікам у "Таронта".



У мінулым сезоне хакеіст правёў 48 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ і набраў 16 (9+7) ачкоў пры паказчыку карыснасці "-10". Акрамя таго, у мінулым сезоне ён гуляў за маскоўскі ЦСКА, дзе праводзіў час лакаўту.



Фота — nhl-transfer.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі