Мігранты, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Фінляндыю, маюць беларускія візы

Калючы дрот на мяжы

Калючы дрот на мяжы / LETA

Мігранты, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Фінляндыю праз Расію, маюць беларускія візы. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Латвіі Рыхард Казлоўскіс у інтэрв'ю праграме LTV "Ранішняя Панарама" 23 лістапада.

Ён мяркуе, што на гэта паўплывала ўзмоцненая працы латвійскіх службаў на мяжы з Беларуссю: апошнія два тыдні там скарачаецца некантраляваная міграцыя. Разам з тым Казлоўскіс не выключае, што плынь некантраляваных мігрантаў можа вырасці, таму кантроль на ўсходняй мяжы Латвіі аслабляцца не будзе.

Па звестках Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі, ад пачатку года была спыненая 13 661 спроба незаконнага пераходу з беларускай тэрыторыі. Спрабуючы супрацьстаяць міграцыйнаму крызісу, Латвія 19 верасня зачыніла памежны пераход Сілене (з беларускага боку Урбаны), пакінуўшы толькі пункт пропуску Патэрніекі (Грыгараўшчына). У адказ афіцыйны Мінск увёў забарону на ўвоз шэрагу латвійскіх тавараў.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС пачаўся ўвесну 2021 года. Заходнія палітыкі назвалі яго формай гібрыднай вайны, развязанай беларускімі ўладамі.

Цяперашняя сітуацыя на мяжы Расіі і Фінляндыі нагадвае тое, што два гады таму тварылася на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай межах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі