Мігранты пашкодзілі польскую машыну хуткай дапамогі
![На беларуска-польскай мяжы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/pap_20230920_1z0_2_1.jpg.webp?itok=F-XkR1hG)
На беларуска-польскай мяжы / pap.pl
На беларуска-польскай мяжы пашкоджаная польская вайсковая машына хуткай дапамогі. У яе кінулі "цяжкім прадметам" з тэрыторыі Беларусі.
Здарэнне адбылося ў раёне Дубічай Царкоўных. Людзі не пацярпелі. Пра гэта паведаміла Галоўнае камандаванне Узброеных сілаў Польшчы.
На мяжы захоўваецца напружанасць. Учора Памежная служба паведаміла, што за папярэднія суткі спыніла 100 спробаў патрапіць з Беларусі ў Польшчу па-за пунктамі пропуску. У польскія патрулі ізноў ляцелі галіны і камяні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.