Мігранты на беларуска-польскай мяжы пабіліся за каробку з абуткам

Мігранты на мяжы Беларусі і Польшчы / РИА "Новости"
Мігранты на мяжы Беларусі і Польшчы / РИА "Новости"

Мігранты на беларуска-польскай мяжы пабіліся праз апошнюю каробку з абуткам. Бойка працягвалася каля хвіліны, у яе былі ўцягнутыя два дзясяткі чалавек.

Абышлося без сур'ёзных траўм. Відэа інцыдэнту публікуе "Sputnik Беларусь".

У апошнія дні ў лагер, размешчаны ў гандлёва-лагістычным цэнтры "Брэміна груп" недалёка ад памежнага перахода "Брузгі", паступае шмат гуманітарнай дапамогі. "Чырвоны крыж" абвясціў, што збірае для дапамогі мігрантам ля беларускіх межаў яшчэ 10 мільёнаў еўра.

Але ці будзе каму дапамагаць за гэтыя грошы? За апошнія дні тэрыторыю Беларусі пакінулі каля 1800 мігрантаў. Яны злятаюць на эвакуацыйных рэйсах, арганізаваных авіякампаніяй Iraqi Airways.

Тым часам польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча гатовая фінансаваць вяртанне мігрантаў на радзіму. Раней беларускія ўлады прад'яўлялі прэтэнзіі ў бок Еўрасаюза — маўляў, з ЕС яшчэ не паступіла "ніводнага плацяжу" на вырашэнне "мігранцкага крызісу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі