Microsoft праз год спыніць бясплатную падтрымку Windows 7

Microsoft праз год спыніць бясплатную падтрымку Windows 7

Microsoft праз год спыніць бясплатную падтрымку Windows 7. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце кампаніі.

Гаворка ідзе пра бясплатныя абнаўленні сістэмы бяспекі і выпраўленні памылак для тых, хто карыстаецца праграмай пашыранай падтрымкі аперацыйнай сістэмы. Адсутнасць абнаўленняў бяспекі будзе азначаць, што камп'ютары тануць менш абароненымі ад хакерскіх нападаў і шкодных праграм. Каб пазбегнуць гэтага, карыстальнікам рэкамендуецца абнавіць платформу да актуальнай Windows 10. Тым, хто не захоча гэтага рабіць, давядзецца плаціць за абнаўленне "сямёркі".

Паводле NetMarketShare, аперацыйная сістэма Windows 7 з'яўляецца другой па папулярнасці аперацыйнай сістэмай у свеце – яна працуе на 37% кампʼютараў. Windows 10 знаходзіцца на першым месцы з 39% установак на ПК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі