Метэарыт, які ўпаў на хлеў у Нідэрландах, мае ўзрост 4,5 млрд гадоў. Фота, відэа
![Метэарыт, які ўпаў на хлеў у Нідэрландах, мае ўзрост 4,5 млрд гадоў. Фота, відэа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/meteorite.jpg.webp?itok=50j9aEgF)
Метэарыт, які ўпаў на хлеў у Нідэрландах, мае ўзрост 4,5 млрд гадоў. Такую заяву зрабілі навукоўцы, якія даследавалі камень. Здарэнне адбылося 11 студзеня сёлета. Метэарыт, які важыць паўкілаграма, прабіў дах гаспадарчага будынка ў вёсцы Брук. Гаспадары хлява заўважылі яго раніцай і перадалі ў музей, неўзабаве ім заняліся навукоўцы. Як інфармуе сайт dutchnews.nl, касмічнае цела аказалася равеснікам Сонечнай сістэмы. Мяркуецца, што метэарыт прыляцеў на Зямлю з раёна паміж Марсам і Юпітэрам.
Верагодна, камень застанецца ў музеі, які спадзяецца выкупіць яго ў гаспадароў пашкоджанага будынка. Гэта будзе каштаваць, як мінімум, тысячу еўра.
![Метэарыт, які ўпаў на хлеў у Нідэрландах, мае ўзрост 4,5 млрд гадоў. Фота, відэа](/sites/default/files/paragraphs/image/meteorite.jpg)
Фота: Naturalis