Вы тут

Металічны плот на мяжы Польшчы і Беларусі спрабавалі падкапаць

Аўтамабіль польскіх памежнікаў каля металічнага плота / twitter.com/Straz_Graniczna

Металічны плот, які будуецца на мяжы Польшчы і Беларусі, спрабавалі падкапаць. Польскія памежнікі знайшлі два падкопы. Таксама зафіксаваныя першыя выпадкі пашкоджання плота. У адным выпадку невядомыя яго пілавалі, каб пралезці на польскі бок, у іншым — спрабавалі пашырыць пралёты паміж часткамі плота.

Новая агароджа на мяжы з Беларуссю будуецца Польшчай з пачатку года. 5-метровы металічны плот ужо ўсталяваны на 50 кіламетрах мяжы. Новая загарода з'явіцца на працягу 186 кіламетраў. Мяркуецца, што будоўля будзе скончаная ў чэрвені. Яе патрэба з'явілася на фоне міграцыйнага крызісу, калі з Беларусі ў вялікай колькасці мяжу нелегальна спрабавалі пераходзіць сотні мігрантаў. Яны працягваюць перапраўляцца праз мяжу дагэтуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.